Перайсці да зместу

Мікалай Іванавіч Жукаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Жукаў
Дата нараджэння 20 мая 1930(1930-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 2002(2002-11-20) (72 гады)
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Мікалай Іванавіч Жукаў (20 мая 1930, Шуя, Іванаўская Прамысловая вобласць, РСФСР — 20 лістапада 2002) — беларускі філосаф, заснавальнік беларускай навуковай школы ў галіне філасофскіх праблем тэорыі сістэм, кібернетыкі, матэматыкі. Доктар філасофскіх навук (1975), прафесар (1976).

Скончыў Ленінградскае ваенна-марское вучылішча (1953), Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (філасофскі факультэт, 1958).

Працаваў у Ваенна-Марскім Флоце СССР (Чарнаморскі флот, 1953—1960), Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1960—1969), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1969—1988, прафесар, загадчык кафедры марксісцка-ленінскай філасофіі Інстытута павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук), Кафедре філасофіі НАН Беларусі (1988—1998, загадчык кафедры), Інстытуце філасофіі і права НАН Беларусі (з 1998, загадчык кафедры філасофіі).

Навуковыя інтарэсы: філасофскія праблемы прыроды і тэхнікі, тэорыі інфармацыі; удасканаленне падрыхтоўкі філасофскіх кадраў.

  • Философский анализ проблемы информации : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.00.01 / Жуков Николай Иванович. ― Минск, 1973.
  • Информация в свете марксистско-ленинской теории отражения : автореферат диссертации … кандидата философских наук / Н. И. Жуков. — Минск, 1964.

Зноскі

  • Жукаў Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 6. — Мінск, 1998.
  • Жуков Николай Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 3. — С. 568.
  • Николай Иванович Жуков (к 50-летию со дня рождения) // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Навуковы камунізм. Эканоміка. Права. — 1980. — № 2. — С. 78.